Зміцер Вінаградаў - vinagradau.com
Галоўная  Навiны  Тэксты песень  Музыка mp3  Фотаздымкi  Нашы кантакты  Гасцёўня
Тэксты песнь

Прабач

1. Прабач мне змрочнасць беспадстаўную,
Маю тугу незразумелую,
Маё маўчанне невыноснае —
Вось бяда…
Прабач мне вершыкі нязграбныя,
Учынкі, дзеянні нясмелыя,
Мае абліччы досыць розныя —
Мне шкада…

Прыпеў:
Я баюся гэтак моцна страціць нас,
Што не хочу лішніх словаў,
Не шукаю іх у сэрцы;
Але напаўненне простае тых фраз —
Перажыта, нечасова
І багата мае сэнсу.

2. Прабач музыку пераборлівасць,
Крытычны погляд на мастацкае
Ды надакучлівыя позіркі мне прабач…
Ты не зважай на маю стомленасць
Ды на будову фраз грувасткую,
Гадоў, пакутлівых на пошукі, не заўваж…

Прыпеў.

Прыпеў.

Скачаць песню ў mp3-фармаце
Паглядзець іншыя песні

Музыка mp3

Прабач

Я баюся гэтак моцна страціць нас,
Што не хочу лішніх словаў,
Не шукаю іх у сэрцы;
Але напаўненне простае тых фраз —
Перажыта, нечасова
І багата мае сэнсу.

Тэкст песні
Скачаць песню ў mp3-фармаце


Чакаю

Я стаміўся ад жыцця ад свайго —
Дачакаюся хаця б хоць чаго?
Немагчыма больш стаяць на рагу,
Ды да жалю не чакаць не магу.

Тэкст песні
Скачаць песню ў mp3-фармаце

Спасылкі


Галоўная  Навiны  Тэксты песень  Музыка mp3  Фотаздымкi  Нашы кантакты  Гасцёўня

Уэб-майстар: webmaster@vinagradau.com