Зміцер Вінаградаў - vinagradau.com
Галоўная  Навiны  Тэксты песень  Музыка mp3  Фотаздымкi  Нашы кантакты  Гасцёўня
Навіны

Супольны канцэрт лепшых беларускіх бардаў

Гомель, 23 чэрвеня, 18.00. Палац культуры "Беліцкі"
(Ільіча 38 (пр. авт. 12,18,26 трал. 3,5,18 да прыпынку "Ленінградская")

ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ (Гродна)

ЗЬМІЦЕР БАРТОСІК (Мінск)

АНДРУСЬ МЕЛЬНІКАЎ (Гомель)

ВАЛЬЖЫНА ЦЯРЭШЧАНКА (Гомель)

ЗЬМІЦЕР ВІНАГРАДАЎ (Гомель)

Уваход - 5 000

Даведкі і папярэднія замовы квіткоў: 8(029) 533-01-58, 341-66-94

16.06.07


Сольны канцэрт гурта “Бан-Жвірба”

2 чэрвеня ў ГЦК пройдзе сольны канцэрт гурта “Бан-Жвірба”, прымеркаваны да выхаду альбома “Забабоны”. Зьміцер будзе, як заужды, граць на гітары і спяваць. Сачыце за рэкламай.

На сайце ёсць некалькі кампазіцый ў фармаце mp3.

31.05.07


Канцэртная дзейнасць

Канцэртная дзейнасць крыху прыпынілася, тым не меньш 3 красаіка Зьміцер выспупіў на паэтычнай вечарыне, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння вялікіх песняроў Купалы і Коласа. Імпрэза ладзілася ў “Паляўнічым доміку”.

31.05.07


Выйшаў новы альбом “Маленькія цуды”

Нарэшце прыпынены доўгі інфармацыйны голад і ёсць аб чым расказаць. Некалькі тыдняў таму канчаткова скончаная праца над новым альбомам, які атрымаў назву “Маленькія цуды”. У альбом уваішлі 16 песень. З пункту гледжання гуказапісу ён зпісаны на больш высокім узроўні, чым папярэдняя праграма.
На сайце ёсць некалькі кампазіцый ў фармаце mp3. Зважайце!

31.05.07


Канцэртнае жыццё

У восень актывізавалася канцэртнае жыццё. З пачатку верасня Зміцер удзельнічаў у некалькіх канцэртах у складзе „Бан-Жвірбы“. 1 снежня адбылася 10-я „Снідабойка“, дзе гралі абодва гурта: „Бан-Жвірба“ і „Homo erectus“.

На фотагалерэі з’явіліся здымкі, што адлюстроўваюць канцэртнае жыццё і рэпетоўкі.

19.12.05


Нямэччына

Жнівень Зміцер правёў у Нямеччыне ў якасці перакладчыка. Сваімі вачыма можна пабачыць „нямецкія прыгоды“.

19.12.05


Чакайце новыя песні!

Поўнасцю гатовы матэрыял для новага сольнага альбома Зм. Вінаградава. Рабочая назва — „Маленькія цуды“. Альбом будзе складацца прыкладна з 15 песень, 13 з якіх новыя, а дзве — перапрацоўкі рэчаў 5–7 гадовай даўніны.

Скончаная праца над першай часткай наступнага альбома гурта „Homo ERECTUS“ — запісаныя 5 песень: „Наш прысуд“, „Гуляй-бухай“, „Давай, давай“, „У барацьбе“ і „300 км“. Да новага года гурт збіраецца запісаць яшчэ 5–6 песень.

16.12.05


Выйшла ў свет кніжка „Універсітэт літаратурны“

У ГДУ імя Ф. Скарыны выйшла кніжка „Універсітэт літаратурны“, у якой змешчаны аналіз вершаў Зм. Вінаградава і некалькі тэкстаў песень.

На 11 лістапада ў ГДУ адбылася прэзентацыя гэтай кнігі, у якой прыняў удзел Вінаградаў.

15.12.05


Новы год — энэргічная дзейнасць

З пачаткам 2005 году вядзецца актыўная праца ў гурце „Homo Erectus“, які рыхтуецца да запісу новага матэрыялу. Яго назбіралася дастаткова для новай плыткі, але пакуль запішуцца 4-5 песень.

Разам з тым Зміцер мае каля 10 песень для наступнага сольнага альбома. У гэты час яны дапрацоўваюцца.

16.01.05


Новыя фотаздымкі

На сайце дабаўлены фотаздымкі Зміцера Вінаградава ў складзе гурта „Homo Erectus“.

Нарэшце, запрацавала гасцёўня. :)

19.10.04


Адбыліся канцэрты беларускіх бардаў

19, 20 сакавіка адбыліся канцэрты лепшых беларускамоўных бардаў г. Гомеля — Зміцера Вінаградава, Вальжыны Цярэшчакі, Андруся Мельнікава. У канцэртах браў удзел музыкант Аляксандр Саракалетаў, танцавальны гурт „Апрель“.

Падчас канцэрту адбылася прэзентацыя новага дыска Зміцера Вінаградава „Нібы метыярыт“. На канцэрце прагучалі песні з гэтага дыску.

Не дарма канцэрт называўся „Вы такога яшчэ не чулі“. Артысты багата эксперементавалі, выконвалі песні адзін аднога, агульнавядомыя беларускія шлягеры ў сваёй непаўторнай манеры. Так, Вальжына і Зьміцер выканалі некалькі хітоў Андруся Мельнікава, сам Андрусь свае песні выконваў разам са Зміцерам ды Вальжынай. Колькі песен Андрусь заспяваў пад акардыён. Песні, якія прагучалі ў канцэрце лягуць у аснову супольнага альбома Зміцера, Вальжыны і Андруся.

На фотаздымках з гэтага канцэрта можна адчуць цеплыню, якая спалучаючыся с энэргічным запалам, увесь час трымала публіку ў стане зачараванасці.

24.08.04


Выдадзены дыск Зм. Вінаградава

У сакавіку быў запісаны і выдадзены дыск Зміцера Вінаградава „Нібы метыярыт“. Дыск змяшчае 14 песень. Пяць з іх вы можаце скачаць на нашым сайце ў mp3-фармаце.

24.08.04

Музыка mp3

Прабач

Я баюся гэтак моцна страціць нас,
Што не хочу лішніх словаў,
Не шукаю іх у сэрцы;
Але напаўненне простае тых фраз —
Перажыта, нечасова
І багата мае сэнсу.

Тэкст песні
Скачаць песню ў mp3-фармаце


Вяртаюся ў свет

Маіх думак узвышша казыча мяне,
З чалавечым абліччам гармонію маю!
Толькі ў кожнай секундзе маёй ясна мне,
Як мне моцна цябе не хапае.

Тэкст песні
Скачаць песню ў mp3-фармаце

Спасылкі


Галоўная  Навiны  Тэксты песень  Музыка mp3  Фотаздымкi  Нашы кантакты  Гасцёўня

Уэб-майстар: webmaster@vinagradau.com